Павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў

Адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў – адукацыйная праграма, накіраваная на прафесійнае ўдасканаленне работнікаў.

Агульная колькасць навучальных гадзін па вучэбна-тэматычным плане складае ад 36 да 80.

Тэрмін атрымання адукацыі ў дзённай, вячэрняй форме атрымання адукацыі складае да 2 тыдняў, у завочнай форме атрымання адукацыі – да 3 месяцаў.

Для асваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадстаўляюць наступныя дакументы:

  • заяву асобы або накіраванне арганізацыі;
  • арыгінал і копію дакумента, які сведчыць асобу.

Слухачам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў і прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дакумент аб адукацыі – пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па наступных профілях (напрамках):

ПЕДАГОГІКА

ПЕДАГОГІКА. ПРАФЕСІЙНАЯ АДУКАЦЫЯ

МАСТАЦТВА І ДЫЗАЙН

ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

КАМУНІКАЦЫІ. ПРАВА. ЭКАНОМІКА. КІРАВАННЕ. ЭКАНОМІКА І АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ

ПРЫРОДАЗНАЎЧЫЯ НАВУКІ

ТЭХНІКА І ТЭХНАЛОГІІ

САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА

ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА. ТУРЫЗМ І ГАСЦІННАСЦЬ