Павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
Адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў – адукацыйная праграма, накіраваная на прафесійнае ўдасканаленне работнікаў.
Агульная колькасць навучальных гадзін па вучэбна-тэматычным плане складае ад 36 да 80.
Тэрмін атрымання адукацыі ў дзённай, вячэрняй форме атрымання адукацыі складае да 2 тыдняў, у завочнай форме атрымання адукацыі – да 3 месяцаў.
Для асваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадстаўляюць наступныя дакументы:
- заяву асобы або накіраванне арганізацыі;
- арыгінал і копію дакумента, які сведчыць асобу.
Слухачам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў і прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дакумент аб адукацыі – пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.